Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Залевы і паводкі ў Тунісе прынесьлі ахвяры. Відэа

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Тунісе ідзе дождж амаль няспынна ад сярэдзіны мінулага тыдня. Паводле апошніх дадзеных, у выніку паводкі загінулі як найменей пяцёра чалавек.

Моцныя навальніцы і залевы затапілі дарогі і будынкі, аўтамабілі і масты ў правінцыі Набэль на паўночным усходзе Тунісу. У некаторых раёнах у гэтую суботу выпала да 197 мм ападкаў, што складае палову сярэднегадавой колькасьці.

Ад паводкі загінулі дзьве дзяўчыны 20 і 25 гадоў — сёстры, якіх стыхія засьпела, калі яны вярталіся з працы. Вядома таксама яшчэ пра трох ахвяраў — мужынаў 68, 50 і 30 гадоў.

Насельніцтва Тунісу закідае мясцовым уладам няздольнасьць забясьпечыць належны стан водасьцёкавай сыстэмы, што зрабіла ўрон нашмат большым, чым ён мог быць.

XS
SM
MD
LG