Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Нарвэгіі затрымала расейца паводле падазрэньня ў шпіянажы


Нарвэская паліцыя 21 верасьня затрымала ў аэрапорце Осла 51-гадовага грамадзяніна Расеі паводле падазрэньня ў незаконным зборы інфармацыі, паведамляе Reuters са спасылкай на заяву паліцыі. Імя мужчыны ў паліцыі не раскрылі

У аддзяленьні заявілі, што мужчыну затрымалі на два тыдні і канфіскавалі ўсю тэхніку, каб пазьбегнуць магчымага зьнішчэньня доказаў.

Паводле зьвестак паліцыі, расеец напярэдадні наведаў міжпарляменцкі сэмінар аб дыгіталізацыі (аблічбоўцы дадзеных) у Стортынгу (нарвэскім парлямэнце), дзе вёў сябе «падазрона». Міжнародны сэмінар праводзіўся пры падтрымцы Эўрапейскага цэнтру парлямэнцкіх дасьледаваньняў і дакумэнтацыі.

«Я магу толькі пацьвердзіць, што арышт зьвязаны зь сэмінарам у парлямэнце», — распавёў мясцоваму выданьню кіраўнік аддзелу камунікацыі Службы бясьпекі Нарвэгіі Тронд Хугубакэн.

Сярод тэмаў, якія закраналіся на сэмінары, была і інфармацыйная бясьпека. Усяго ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел 79 чалавек з 34 краін сьвету. Як паведамілі ў самім парлямэнце, аб падазроных паводзінах расейца службу бясьпекі паінфармаваў адзін з удзельнікаў сэмінару.

Паводле дадзеных адваката, расеец настойвае на дбайным судовым разьбіральніцтве і запэўнівае, што ягоныя паводзіны «няправільна вытлумачылі».

Пасольства Расеі ў Нарвэгіі заявіла, што затрыманаму аказваецца дапамога. Супрацоўнікі дыпляматычнага прадстаўніцтва таксама заявілі, што паліцыя дзейнічала пад «недарэчнай падставай» і арышт носіць «надуманы характар».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG