Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Нямеччыны наракае, што пра рашэньні Трампа даведваецца з Twitter


Міністар замежных справаў Нямеччыны
Міністар замежных справаў Нямеччыны

Міністар замежных справаў Нямеччыны Хайка Маас абвінаваціў ЗША ў адсутнасьці каардынацыі зь Нямеччынай у міжнародных пытаньнях.

Пра гэта ён распавёў у інтэрвію агенцтву DPA, піша Die Zeit.

«Мы даведваемся пра некаторыя рашэньні з Twitter... Ствараецца ўражаньне, што і ў ЗША некаторыя даведваюцца аб рашэньнях Белага дому спачатку праз Twitter. Гэта зьмяняе спосаб супрацоўніцтва», — паскардзіўся нямецкі міністар.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп часта паведамляў пра важныя рашэньні ў Twitter. Напрыклад, лідэры ўзгаднілі канчатковае камюніке на саміце G7 ў Канадзе, а затым у Twitter Трамп паведаміў, што загадаў сваім прадстаўнікі не падпісваць камюніке.

Маас адзначыў, што раней па важных пытаньнях паміж Вашынгтонам і эўрапейскімі партнэрамі заўсёды праводзіліся кансультацыі. «Рашэньні прымаліся пры шчыльным узгадненьні на ўсіх узроўнях. Цяпер гэтага ўсё менш», — адзначыў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG