Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане адбылося вывяржэньне другога ў сьвеце паводле велічыні гразевага вулькана


Фота з сайту Міністэрства экалёгіі і прыродных рэсурсаў Азэрбайджану
Фота з сайту Міністэрства экалёгіі і прыродных рэсурсаў Азэрбайджану

У сталіцы Азэрбайджану Баку 23 верасьня адбылася вывяржэньне гразевага вулькана Отман-Боздаг, які зьяўляецца другім паводле велічыні гразевым вульканам у сьвеце, паведамляе Міністэрства экалёгіі і прыродных рэсурсаў Азэрбайджану.

Вулкан Отман-Боздаг разьмешчаны ў Гарадагзкім раёне Баку на тэрыторыі дзяржаўнага запаведніка групы гразевых вульканаў.

Паводле Міністэрства, адбылося два вывяржэньні: першае — а 08:53 паводле мясцовага часу. «Паўторнае вывяржэньне вулькана было зарэгістравана а 09:58. Вышыня выкіду бруду склала 200-300 мэтраў. На навакольнай тэрыторыі ўзьніклі шматлікія шчыліны глыбінёй да 40 мэтраў», — гаворыцца ў паведамленьні.

У Міністэрстве адзначылі, што ваколіцы гразевага вулькана ня заселеныя, пацярпелых няма.

Папярэдняе вывяржэньне Отман-Боздага адбылося 6 лютага 2017.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG