Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія караблі ідуць у Азоўскае мора ў суправаджэньні паветранай выведкі ЗША


Два караблі Вайскова-марскіх сіл Украіны, якія выйшлі з Адэсы 20 верасьня і абышлі анэксаваны Расеяй Крым, накіроўваюцца ў Азоўскае мора, у Бярдзянск, а сытуацыю з паветра вывучаюць самалёты-выведнікі ЗША, інфармуе сайт валянтэрскага праекту «Український мілітарний портал».

Як сьцьвярджае рэдакцыя праекту са спасылкай на ўласныя крыніцы, пошукава-выратавальнае судна A500 «Данбас» і марскі буксір A830 «Карэц» стануць асновай новастворанай вайскова-марской базы ўкраінскага флёту на Азоўскім моры.

Праект нагадвае, што ў адпаведнасьці з пагадненьнем ад 2003 году Азоўскае мора — гэта ўнутранае мора Ўкраіны і Расеі, таму цывільныя і вайсковыя караблі пад сьцягамі Ўкраіны і Расіі могуць бесьперашкодна заходзіць праз Керчанскі праліў і ісьці ў свае парты.

Акрамя таго, рэдакцыя паведаміла, што палёты паблізу Керчанскага праліву пачаў ажыцьцяўляць самалёт-выведнік Boeing RC-135V вайскова-паветраных сіл ЗША.

Вадаплаў „Данбас“ плянуецца выкарыстоўваць для ўзмацненьня інфраструктуры флёту на Азоўскім моры.

22 верасьня ва ўпраўленьні Памежнай службы ФСБ Расеі ў анэксаваным Крыме паведамілі, што два караблі яе берагавой аховы прынялі ў суправаджэньне два караблі ВМС Украіны, якія ішлі непадалёк паўвострава. Паводле расейскіх крыніц, караблі ішлі ў бок Керчанскага праліву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG