Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Бэрліну не дазволілі мастакам «аднавіць» Бэрлінскі мур


Цэнтар Бэрліну
Цэнтар Бэрліну

Гарадзкія ўлады Бэрліну адмовіліся ўхваліць амбіцыйны і спрэчны культурны праект расейскага рэжысэра Ільлі Хржаноўскага з аднаўленьнем часткі Бэрлінскага муру. Ад 12 кастрычніка да 9 лістапада, паводле задумы мастакоў, мур меўся перакрыць тэрыторыю вакол праспэкту Унтэр-дэн-Ліндэн.

Паводле ацэнкі бэрлінскіх уладаў, аўтары праекту не ўлічылі патрабаваньняў да бясьпекі, а шасьці тыдняў, якія застаюцца да пачатку праекту, недастаткова. Чыноўнікі сьцьвярджаюць, што звычайна падрыхтоўка да такіх культурных падзеяў павінна займаць прыкладна год. Яны спаслаліся на трагічныя інцыдэнты падчас Параду Любові ў Дуйсбургу і тэрарыстычны напад на плошчы каля Бэрлінскай мэмарыяльнай царквы, падкрэсьліўшы, што бясьпека — найвышэйшы прыярытэт.

Сярод нешматлікіх вядомых падрабязнасьцяў задумы праекту з Мурам — удзел у ім мастачкі «экстрэмальнага пэрформансу» Марыны Абрамавіч і прадзюсэра, сцэнарыста, рэжысэра Тома Тыквэра, паведамляе Deutsche Welle. Вядома таксама, што арганізатары мелі намер зладзіць «візавы рэжым» для праходу да інсталяцыі, якая давала б уяўленьне аб «страце свабоды ў таталітарнай дзяржаве».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG