Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас вайсковага параду ў Іране ўчынены тэрарыстычны акт, ёсьць ахвяры


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Некалькі чалавек забітыя, прынамсі 20 чалавек параненыя ў выніку тэракту на вайсковым парадзе ў горадзе Ахваз на поўдні Ірану. Сярод пацярпелых – жанчына і дзіця.

Невядомыя баевікі дзесяць хвілін стралялі па людзях падчас параду. Паводле відавочцаў, яны былі апранутыя ў вайсковую форму і адкрылі агонь з парку, што паблізу, перадае BBC.

Дзяржаўная тэлерадыёкампанія «Голас Ісламскай рэспублікі Іран» назвала нападнікаў тэрарыстамі-такфірыстамі, перадае агенцтва Mehr. Гэты тэрмін ужываецца іранскімі ўладамі ў дачыненьні да чальцоў групоўкі ІДзІЛ, нагадвае канал «Аль-Джазіра».

На месца здарэньня выехалі мэдыкі. Па паведамленьнях афіцыйных іранскіх СМІ, супрацоўнікі органаў правапарадку зьнішчылі чацьвярых або пецярых баевікоў, перадае Press TV.

Вайсковы парад у Ахвазе быў прымеркаваны да памятнай даты – дня пачатку Ірана-ірацкай вайны 1980-1988 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG