Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэй: Брытанія можа выйсьці з ЭЗ і без пагадненьня зь ім


Тэрэза Мэй.
Тэрэза Мэй.

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй ў пятніцу прызнала наяўнасьць дзьвюх вялікіх праблем на перамовах з Эўрапейскім Зьвязам аб умовах выхаду Брытаніі з ЭЗ.

Першая зь іх — эканамічныя адносіны паміж ЭЗ і Брытаніяй пасьля так званага Брэкзіту, а другая — праблема мяжы паміж Паўночнай Ірляндыяй і Ірляндзкай Рэспублікай.

Мэй выступіла з тэлезваротам на наступны дзень пасьля таго, як на саміце ў аўстрыйскім Зальцбургу лідэры Эўразьвязу адкінулі брытанскія прапановы па гэтых двух пытаньнях. Прэм’ер сказала, што ў сваю чаргу ня згодная з прапановамі, якія вылучае ЭЗ.

Паводле словаў Мэй, яна будзе імкнуцца да таго, каб дамовіцца з Эўразьвязам, аднак калі пагадненьне ня будзе дасягнутае, Брытанія пакіне Зьвяз без заключэньня пагадненьня. «Адсутнасьць дамовы лепш, чым дрэнная дамова», — сказала яна.

Тэрэза Мэй заявіла, што яна выступае супраць перагляду вынікаў рэфэрэндуму аб выхадзе Брытаніі з Эўразьвязу, паколькі іх перагляд стане ўдарам па дэмакратыі.

Брытанія, як чакаецца, пакіне Эўразьвяз да 29 сакавіка 2019 году. Аднак дагэтуль незразумела, ці атрымаецца Лёндану і Брусэлю да гэтай даты дамовіцца аб умовах Брэкзіту і што адбудзецца, калі дамовы дасягнуць ня ўдасца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG