Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузіі пацьвердзілі, што яе прымуць у NATO

Роўз Готэмілер у Тбілісі, 21 верасьня 2018
Роўз Готэмілер у Тбілісі, 21 верасьня 2018

Альянс NATO падтрымлівае сваю заяву, зробленую на Бухарэсцкім саміце ў 2008 годзе пра тое, што Грузія стане яго ўдзельніцай. Пра гэта 21 верасьня на брыфінгу ў МЗС Грузіі сказала намесьніца генэральнага сакратара NATO Роўз Готэмілер.

«Мы працягваем падрыхтоўку Грузіі да ўступленьня ў NATO і мы адзначаем, што ў Грузіі ёсьць істотны прагрэс у ажыцьцяўленьні рэформаў, эканамічным разьвіцьці, стварэньні больш эфэктыўных інстытутаў бясьпекі і абароны», — адзначыла Готэмілер.

«Хачу паведаміць, што 3 кастрычніка адбудзецца пасяджэньне камісіі NATO-Грузія на ўзроўні міністраў абароны, што падкрэсьлівае значнасьць адносін альянсу з Грузіяй», — дадала Готэмілер.

Роўз Готэмілер (нар. 1953), якая раней служыла ў дыпляматыі ЗША, стала першай жанчынай-намесьніцай генэральнага сакратара NATO 17 кастрычніка 2016 году.

XS
SM
MD
LG