Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскі ляўрэат раскажа ў Менску пра небясьпеку ядзернага апакаліпсісу


Афіша "Кніга Ілая"

22 верасьня ў менскім кінатэатры velcom cinema сеткі Silver Screen адбудзецца лекцыя ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Кенэта Брокмана і паказ фільма «Кніга Ілая» на беларускай мове.

Пераклад і агучка былі выкананыя кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom у рамках праекта «Беларускія ўікэнды».

Кенэт Брокман у складзе каманды МАГАТЭ атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру ў 2005 годзе як дырэктар па бясьпецы ядзерных установак гэтай арганізацыі. Прэмія была ўручана за намаганьні ў прадухіленьні выкарыстаньня атамнай энэргіі на ваенныя патрэбы і за яе прымяненьне ў мірных мэтах у максымальна бясьпечных умовах.

Гэтай жа тэме будзе прысьвечаная і лекцыя: навуковец раскажа пра тыя высілкі, пры якіх ядзерны апакаліпсіс на Зямлі будзе немагчымы. Акрамя таго, Кенэт Брокман падзеліцца развагамі пра зьмест кінафільму «Кніга Ілая», які чакае гледачоў пасьля лекцыі.

У стужцы паказана карціна сьвету, які перажыў атамную вайну. Усё навокал ператворана ў спаленую пустыльню, людзі вядуць прымітыўнае жыцьцё і да сьмерці б’юцца за тое, што раней лічылася сьмецьцем. Але галоўны герой Ілай ня толькі памятае час да вайны, але і валодае кнігай, якая мае сілу выправіць становішча.

Галоўныя ролі ў «Кнізе Ілая» выканалі Дэнзэл Вашынгтон, Гары Олдмен і Міла Куніс. Па-беларуску дыялёгі герояў агучылі Павал Харланчук, Сьвятлана Цімохіна, Зьміцер Саладуха, Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў, Уладзімір Глотаў.

Пачатак лекцыі і паказу — а 17-й гадзіне

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG