Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэатка «Пулітцэра»: Расейская мова не замінае быць патрыётам


Эн Эплбаўм
Эн Эплбаўм

У пятніцу, 21 верасьня, у часопісе Свабода Premium выйдзе вялікае інтэрвію з амэрыканскай журналісткай, ляўрэаткай Пулітцэраўскай прэміі, публіцысткай «The Washington Post» Эн Эплбаўм.

У інтэрвію Свабодзе адна з самых уплывовых журналістак сьвету распавяла пра свайго прадзеда з Кобрыні, падарожжа ў Беларусь, пра будучыню і ўмовы выжываньня гэтай краіны.

Публікуем невялікі ўрывак з гутаркі.

— Вы часта пішаце пра небясьпечны расейскі ўплыў у Эўропе. Дзе Расеі ўдаецца ўплываць найбольш, у чым і дзе гэта менш відавочна?

— Менш бачны, але магутны, расейскі ўплыў у інтэрнэце. Магутная таксама карупцыя. Расейскія грошы купляюць значна больш уплыву ў Эўропе, чым людзі і тэхналёгіі. Расейскіх грошай у палітыку трапляе значна больш, чым мы бачым. Фэномэн Трампа, які ёсьць прарасейскім бізнэсоўцам, чыя кампанія ўратавалася ад банкруцтва, імаверна, дзякуючы расейскім інвэстыцыям, у тым, што ніхто не чакаў такой сувязі. Мы ведалі, што ёсьць такія бізнэсоўцы, але цяпер яны сталі яшчэ і палітыкамі. Расейцы купляюць палітыкаў і ўплыў у заходніх краінах. І ўсё гэта, хутчэй за ўсё, значна шырэйшая зьява, чым мы думаем.

— Ці ёсьць краіны ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе, якія маюць імунітэт на расейскі ціск?

— Не. Ніхто не абаронены ад расейскага ціску. Доўгі час многія краіны ўвогуле адмаўлялі існаваньне расейскага ціску і ўплыву. Нават прэзыдэнт Абама лічыў, што Расея — гэта толькі рэгіянальны моцны гулец, але не такі істотны. Расейская пагроза проста ігнаравалася. Гэта была памылка.

— Як краіны і грамадзтвы могуць зьменшыць гэты ўплыў? Адключыць расейскія тэлеканалы, разрываць адносіны?

— Людзі ў розных краінах спрабуюць гэта рабіць па-рознаму. Я магу зразумець жаданьне адключыць расейскія дзяржаўныя каналы. Але гэта часовы захад. У доўгатэрміновай пэрспэктыве рэальнае вырашэньне — гэта вельмі добрае тэлебачаньне па-расейску. Гэта дазволіць стварыць пасланьне для тых, чыя першая мова расейская. Сама мова яшчэ ня сьведчыць пра тое, што нехта ня можа быць патрыётам.

Поўнае інтэрвію з Эн Эплбаўм чытайце ў пятніцу, 21 верасьня, у сьвежым выпуску часопісу Свабода Premium.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG