Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве адбыліся сутыкненьні нацыяналістаў з паліцыяй


Акцыя нацыяналістаў у Кіеве, 20 верасьня 2018
Акцыя нацыяналістаў у Кіеве, 20 верасьня 2018

У Кіеве каля сотні актывістаў праварадыкальных рухаў спрабавалі штурмаваць будынак Вярхоўнай Рады празь некалькі хвілін пасьля таго, як у парлямэнце з штогадовымі пасланьнем да дэпутатаў выступіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Нацыяналісты патрабуюць унесьці разгляд законапраект, які надае грамадзянства ўсім замежнікам, якія бралі ўдзел у вайсковай апэрацыі ў Данбасе, як у шэрагах добраахвотных фармаваньняў, так і ў складзе ўкраінскай арміі.

Падчас сутыкненьня з паліцыяй каля будынка Вярхоўнай Рады актывісты кідалі ў бок супрацоўнікаў праваахоўных органаў пэтарды. Раненьні атрымаў адзін з байцоў паліцэйскага спэцназу, яго даставілі ў шпіталь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG