Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кабардзіна-Балкарыі разгарэўся канфлікт праз падзеі 300-гадовай даўніны


Улады спрабуюць спыніць пратэст у Нальчыку
Улады спрабуюць спыніць пратэст у Нальчыку

У Нальчыку, сталіцы расейскай аўтаномнай рэспублікі Кабардзіна-Балкарыі, пачаліся масавыя забурэньні праз канфлікт, які разгарэўся на нацыянальнай глебе.

У гэтыя хвіліны чэркесы зьбіраюцца ля будынка ўраду Кабардзіна-Балкарыі, дзе патрабуюць ад уладаў разабрацца ў канфліктнай сытуацыі, што ўзьнікла ў вёсцы Кендэлен, перадае карэспандэнт «Кавказ.Реалии».

18 верасьня жыхары Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі адзначалі 310-годзьдзе перамогі кабардынцаў у Канжальской бітве. У гонар гэтага чэркесы зладзілі коннае ўзыходжаньне на гару Канжаль. Аднак жыхары балкарскай вёскі Кендэлен не давалі коньнікам праехаць. У супрацьстаяньне ўмяшаўся АМАП.

Сёньня конная працэсія павінна была спусьціцца з гары, і каб сустрэць «сваіх» і бесперашкодна правесьці іх назад празь вёску, туды прыехала кабардзінская моладзь. Да падножжа Канжаля ўлады прыгналі вайсковую тэхніку. Паводле паведамленьня «Кавказ.Реалии», супраць тых, хто сабраўся, ужываюцца дымавыя шашкі.

«Прадстаўнікі Нацгвардыі разьбіваюць машыны, — распавёў сьведка падзеяў карэспандэнту. — Раненьні атрымалі прысутныя на месцы дзеці. Балкарцаў там наогул няма».

Затрыманьні працягваюцца, сілавікі хапаюць найбольш актыўных.

Канжальская бітва — начная бітва, якая адбылася ў 1708 годзе. Падчас бітвы чэркесы (кабардынцы) пад правадырствам князя Кургако Атажукіна нанесьлі паразу і разграмілі войскі крымскага хана Каплан Гірэя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG