Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр гурту U2 Бона ў Кіеве: «У наступным годзе ў Ялце! Мне падабаецца гэтая ідэя». ВІДЭА


Лідэр гурту U2 Бона (Bono)
Лідэр гурту U2 Бона (Bono)

Бізнэсовец і лідэр знанага гурту U2 Бона падчас канфэрэнцыі YES у сталіцы Ўкраіны адзначыў, што ўкраінцам ня трэба тлумачыць значэньне і каштоўнасьць міру і свабоды.

«Вы дагэтуль змагаецеся за іх. Штодня. І я малюся, каб вам не патрэбна было змагацца за іх фізычна. Толькі мэнтальна. Было б добра. Што вы кажаце падчас кожнай „Ялты“?

(Голас з залі: „У наступным годзе ў Ерусаліме“ ператвараецца ў „У наступным годзе ў Ялце“).

У наступным годзе ў Ялце! Мне падабаецца гэтая ідэя», — сказаў Бона.

15-я штогадовая сустрэча «Ялцінскай эўрапейскай Стратэгіі» (YES) праходзіць у Кіеве 13-15 верасьня 2018. У працы канфэрэнцыі бяруць удзел больш за 600 вядучых палітыкаў, дыпляматаў, бізнэсоўцаў, грамадзкіх актывістаў і экспэртаў з 28 краін сьвету. Ужо пяць гадоў сустрэча адбываецца замест акупаванай Ялты ў сталіцы Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG