Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Латыская меншасьць ня будзе нам навязваць умовы». Расейцы ў Рызе пратэставалі супраць пераводу школаў на латыскую


У сталіцы Латвіі 15 верасьня прайшоў пратэст супраць пераводу школ з рускай на латыскую мову. Акцыю арганізаваў Рускі саюз Латвіі.

Удзельнікі пратэсту лічаць, што перавод школ нацыянальных меншасьцяў на латыскую мова можа прывесьці да страты цікавасьці да вучобы і зьніжэньня ўзроўню ведаў у цэлым.

Мітынгоўцы скандавалі «Рускім школам быць».

«Латыская меншасьць ня будзе нам навязваць умовы», - заявіла адна з удзельніц пратэсту, дадаўшы, што латышы - гэта 50% этнічнага складу краіны.

Насамрэч, паводле дадзеных 2011 году, 62% жыхароў Латвіі - латышы, у Рызе 45% жыхароў - таксама латышы.

За апошні год Рускі саюз Латвіі некалькі разоў праводзіў акцыі пратэсту. Нацыянальнае бюро па абароне канстытуцыі Латвіі лічыць, што гэты саюз зьвязаны з Крамлём і атрымлівае фінансаваньне ад Міністэрства замежных спраў Расеі.

Раней у школах Латвіі дзейнічала сыстэма «60×40»: 60% прадметаў дзеці вучылі на латыскай мове, 40% — на роднай, напрыклад рускай, польскай ці ўкраінскай.

Канчатковы пераход адукацыі на дзяржаўную мову — лягічнае завяршэньне рэформы, лічаць у Міністэрстве адукацыі і навукі, і ў парлямэнце.

Улетку прэзыдэнт Латвіі Райманд Вэёніс зацьвердзіў папраўкі да закона аб ВНУ, згодна зь якімі прыватным ВНУ забаронена выкладаць на рускай мове.

Папраўкі ў закон закрануць каля 7,5% студэнтаў, якія зараз вучацца ў Латвіі па рускамоўных праграмах. З 1 студзеня наступнага года прыём новых студэнтаў на рускамоўныя праграмы навучаньня будзе забаронены.

Згодна з законам, на замежнай мове дазваляецца выкладаць толькі ў тым выпадку, калі такое навучаньне неабходнае па спэцыяльных моўных або культурных праграмах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG