Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская партыя агітуе на Падляшшы па-беларуску. ФАТАФАКТ


Прадстаўнікі польскай партыі Razem праводзяць агітацыйную кампанію на мясцовых выбарах у Гарадку, на Беласточчыне.

Актывісты Razem раздаюць жыхарам улёткі пра неабходнасьць пра паляпшэньня працы грамадзкага транспарту.

​«Палітыкі — для людзей, а не людзі для палітыка, — кажа прадстаўніца партыі Вераніка Самаліньска, — На Падляшшы жыве шмат людзей, для якіх беларуская мова родная. Да іх трэба зьвяртацца на роднай мове».

Гарадок — цэнтар гміны ў Падляскім ваяводзтве. Побач з Гарадком, ва ўрочышчы Борык, штогод праходзіць фэстываль альтэрнатыўнай беларускай музыкі «Басовішча».

Razem — партыя левага напрамку. На апошніх парлямэнцкіх выбарах у Польшчы за яе аддалі свае галасы 3,6% выбарцаў. Паводле Цэнтру дасьледаваньня грамадзкай думкі (CBOS), у жніўні за партыю Razem былі гатовыя прагаласаваць 2% палякаў.

Мясцовыя выбары ў Польшчы адбудуцца 21 кастрычніка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG