Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна атрымае ад Эўразьвязу 1 млрд эўра


Украіна ў пятніцу падпісала з Эўрапейскім зьвязам крэдытнае пагадненьне аб прадстаўленьні Кіеву макрафінансавай дапамогі ў памеры 1 мільярда эўра.

Чакаецца, што першы транш у памеры 500 мільёнаў эўра Ўкраіна атрымае ўжо гэтай восеньню. Яшчэ 500 мільёнаў будуць выдзелены вясной — пасьля ацэнкі выкананьня Ўкраінай сваіх абавязацельстваў.

Гэта ўжо чацьвёртае падобнае пагадненьне з 2014 года. За апошнія 4 гады Ўкраіна атрымала ад ЭЗ агулам амаль 3 мільярды эўра на падтрыманьне макраэканамічнай стабільнасьці.

Каб пагадненьне з ЭЗ уступіла ў сілу, яго павінна ратыфікаваць Вярхоўная рада.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG