Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія ўнесла плян адмовіцца ад пераводу гадзіньнікаў


Эўрапейская камісія ўнесла прапанову ў 2019 годзе адмовіцца ад пераводу гадзіньнікаў два разы на год. Краіны Эўразьвязу будуць мець выбар — захаваць альбо зімовы, альбо летні час.

Цяпер гэтая прапанова пойдзе ў Эўрапейскі парлямэнт і Эўрапейскую раду. Яны маюць зацьвердзіць яе да сакавіка 2019 году. Да красавіка 2019 году кожная краіна павінна даць адказ, які час — зімовы ці летні — яна абярэ. Апошні абавязковы пераход на летні час адбудзецца 31 сакавіка 2019 году. Пасьля гэтага, тыя краіны, якія захочуць перайсьці на зімовы час, будуць мець такую магчымасьць 27 кастрычніка 2019 году. Пасьля гэтага ўжо ня будзе пераводу гадзіньнікаў.

Раней апытаньні засьведчылі, што больш за 80% грамадзян ЭЗ супраць зьмены часу двойчы на год, паведамляла брытанскае выданьне Guardian.

Прэзыдэнт Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер казаў нямецкаму тэлеканалу ZDF: «Мы правялі апытаньне, мільёны адгукнуліся і лічаць, што ў будучыні, летні час павінен быць круглы год, і гэта тое, што адбудзецца».

У адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам ЭЗ, грамадзяне ва ўсіх 28 краінах ЭЗ, павінны былі пераводзіць свае гадзіньнікі на гадзіну наперад у апошнюю нядзелю сакавіка і пераводзіць назад на зімовы час на апошнюю нядзелю ў кастрычніку.

Беларусь адмовілася ад пераходу на сэзонны час у 2011 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG