Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія плякаты пра цэнзуру перамаглі на міжнародным конкурсе ў Асьвенціме


На VII Міжнародным біенале грамадзка-палітычнага плякату ў Асьвенціме, што ў Польшчы, 1-ю ўзнагароду атрымаў плякат «Цэнзура» беларускага графічнага дызайнэра Юрыя Тарэева, а плякат беларускага дызайнэра і мастака Ўладзімера Цэсьлера «Міністэрства культуры» ўзяў узнагароду рэктара кракаўскай Акадэміі мастацтваў.

Як расказаў The Village Юры Тарэеў, гузік на ягоным плякаце значыць нешта, што выкарыстоўваюць, каб зашпіліць, схавáць, зрабіць роўным, ды ў дзірачках гузіка відаць вочкі — гэта «зацэнзураваны» чалавек. Плякат Уладзімера Цэсьлера, кажа ён, зьвязаны з фразай «пад адзін грэбень стрыгчы».

Ён дадае, што ў перамозе беларусаў з плякатамі пра цэнзуру ён ня бачыць іроніі: на выставе гавораць пра актуальныя сусьветныя праблемы, агульначалавечыя, і прыналежнасьць да краіны там не была крытэрам адбору.

Іншыя плякаты зь біенале:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG