Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі 14% менскіх школьнікаў зусім здаровыя, — дзіцячы лекар


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Толькі 14% сталічных школьнікаў маюць першую групу здароўя —гэта значыць, што яны абсалютна здаровыя, паведаміла агенцтву «Минск-Новости» галоўны пазаштатны спэцыяліст у мэдыцынскім забесьпячэньні дзяцей у арганізаваных калектывах камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму Аксана Піцэвіч.

Паводле спэцыяліста, усяго сярод менскіх школьнікаў:

  • 14 % маюць І групу здароўя (зусім здаровыя);
  • 64% маюць ІІ групу здароўя (дзеці, у якіх няма хранічных хваробаў, але ёсьць функцыянальныя парушэньні, напрыклад лішняя вага, аслаблены зрок, а таксама дзеці, якія часта хварэюць на вострыя рэсьпіраторныя інфэкцыі);
  • 20% маюць ІІІ групу здароўя (дзеці з хранічным захворваньнямі);
  • 2% маюць IV групу здароўя (дзеці-інваліды).

Калі ў пачатковай школе з другой групай здароўя 66% навучэнцаў, дык ва ўзросьце 14-18 гадоў — ужо 61%, паведаміла спэцыяліст.

«Сярод захворваньняў сталічных школьнікаў наперадзе хваробы органаў дыханьня, на другім месцы — хваробы органаў зроку, на трэцім — траўмы, атручэньні, на чацьвёртым — хваробы цяглічна-касьцявой сыстэмы. Пяты радок займаюць хваробы скуры і падскурнай клятчаткі (экзэма, псарыяз)», — патлумачыла Аксана Піцэвіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG