Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа рымскі склікае біскупаў, каб прыняць меры супраць пэдафілаў


Папа рымскі Францішак
Папа рымскі Францішак

Папа рымскі Францішак заклікаў высокапастаўленых каталіцкіх біскупаў з усяго усяго сьвету прыехаць у Ватыкан, каб абмеркаваць меры абароны дзяцей ад сэксуальных дамаганьняў з боку служыцеляў каталіцкай царквы. Пра гэта паведамляе Reuters.

Сустрэча пройдзе з 21 па 24 лютага наступнага году. Інфармацыя аб падрыхтоўцы мерапрыемства зьявілася на фоне новых скандалаў, зьвязаных з пэдафіліяй сярод сьвятароў у розных краінах сьвету, у тым ліку ЗША, Чылі і Аўстраліі.

17 жніўня Вялікае журы амэрыканскага штату Пэнсыльванія выпусьціла даклад, зь якога вынікае, што больш за 300 сьвятароў-пэдафілаў з 1950-х гадоў мелі сэксуальныя кантакты з больш чым тысячай непаўналетніх у шасьці япархіях штату.

13 верасьня папа Францішак сустрэнецца зь лідэрамі каталіцкай царквы Амэрыкі, каб абмеркаваць гэты даклад, а таксама інцыдэнт з вашынгтонскім кардыналам Тэадорам МакКарыкам. Ён сышоў у адстаўку праз абвінавачваньні ў гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару ў дачыненьні да 16-гадовага прыслужніка.

Заўтрашняя сустрэча пройдзе па ініцыятыве амэрыканскага кардынала Даніэля Дынарда, які адрэагаваў на заявы італьянскага арцыбіскупа Карла Марыі Віга. У мінулым месяцы Віга абвінаваціў папу ў тым, што ён ведаў пра паводзіны МакКарыка з 2013 году і пры гэтым не прымаў супраць яго мер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG