Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Эўракамісіі выступіў за скарачэньне ролі даляра ў Эўразьвязе


Жан-Клёд Юнкер
Жан-Клёд Юнкер

Старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер выступіў за скарачэньне ролі амэрыканскага даляра ў эўрапейскіх разьліках. Пра гэта ён заявіў у сваім штогадовым звароце да Эўрапарлямэнта.

Юнкер назваў «абсурднай» сытуацыю, пры якой 80 працэнтаў імпарту энэрганосьбітаў Эўропа аплачвае ў далярах. Паводле яго слоў, гэта эквівалентна суме ў 300 мільярдаў эўра.

Ён нагадаў, што асноўныя пастаўшчыкі энэргіі — гэта Расея і краіны Пэрсыдзкай затокі, у той час як доля ЗША ў агульным аб’ёме энэргарэсурсаў, якія купляюць эўрапейцы, складае толькі 2 адсоткі. Па гэтай прычыне, абвясьціў Юнкер, да канца года Эўракамісія прадставіць ініцыятывы па ўмацаваньні міжнароднай ролі эўра. Такі крок узмоцніць сувэрэнітэт Эўропы, лічыць кіраўнік Эўракамісіі.

Ён падкрэсьліў, што Эўропа павінна ўмацоўваць уласны ваенны патэнцыял па-за залежнасьцю ад абаронных структур NATO і ЗША. Юнкер таксама заявіў, што Эўропе варта ўзмацніць эканамічныя сувязі з Афрыкай, каб не правакаваць патокі мігрантаў, якія выклікаюць рост нацыяналістычных настрояў у эўрапейскіх краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG