Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх дэпутатаў запрасілі ў Кіеў на 85-ю гадавіну Галадамору


Галадамор, электронны архіў вызвольнага руху
Галадамор, электронны архіў вызвольнага руху

Асабістае запрашэньне на памятныя імпрэзы, прысьвечаныя 85-й гадавіне трагедыі ва Ўкраіне, атрымала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім. Гэта яна пацьвердзіла Свабодзе.

«Ведаю, што аналягічнае запрашэньне мае старшыня нашай міжнароднай камісіі Валер Варанецкі. Магчыма, яшчэ нехта, бо запрашэньні пэрсанальныя. Не выключаю, што падобныя лісты маглі прыйсьці і на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Ўладзімера Андрэйчанкі альбо ягонага намесьніка Баляслава Пірштука», — удакладніла дэпутатка.

Адказваючы на пытаньне Свабоды, чаму менавіта яе хочуць бачыць ва Ўкраіне, Алена Анісім патлумачыла: ТБМ «вельмі добра» супрацоўнічае з амбасадай Украіны ў Беларусі. На сядзібе таварыства праходзяць курсы ўкраінскай мовы, сама яна ўдзельнічала ў шэрагу міжнародных канфэрэнцый па Ўкраіне.

Акрамя таго спадарыня Анісім лічыць, што ва ўкраінскага Галадамору і беларускіх Курапатаў ёсьць шмат агульнага.

«Нам найперш трэба годна разабрацца з Курапатамі. Бо гэта агульная трагедыя, якая, як і Галадамор, стала вынікам таталітарнага бальшавіцкага рэжыму. Гэта агульныя праявы зьнішчэньня людзей злачынцамі — каго ад голаду, каго ад кулі», — падсумавала Алена Анісім.

Інфармацыйны стэнд памяці ахвяраў Галадамору
Інфармацыйны стэнд памяці ахвяраў Галадамору

Агульнанацыянальная жалоба ва Ўкраіне пройдзе 24 лістапада. Паколькі сёлета спаўняецца 85 гадоў трагедыі, памятныя імпрэзы ў замежных краінах пачаліся якраз за 85 дзён да трагічнай даты.

8 верасьня ў Грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай у Менску адбыўся малебен памяці ахвяраў Галадамору. У прысутнасьці украінскай грамады і супрацоўнікаў амбасады Ўкраіны былі згаданыя імёны 85 дзяцей з Луганшчыны, якія памерлі ад голаду.

Беларускі галадамор. 10 фактаў пра голад у БССР у 30-х і 40-х гадах

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG