Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Г ало$шы спецыял1ст» «М1нгарвьнсанкаму» напісала нечытэльнае заключэньне. ФАТАФАКТ


Ініцыятыўная група стварэньня мясцовага грамадзкага аб’яднаньня «Ваколіца» атрымала адмову ў рэгістрацыі ад Менгарвыканкаму. Ды заключэньне аб рэгістрацыі, якое апублікавала на Facebook актывістка Вікторыя Шаблінская, мае памылкі ў кожным радку.

«Г ало$шы спецыял1ст» аддзелу «грамадсшх арган!зацый уараулення рэпстрацьп і л1цэнзавання гало_шага упраулення юстыцы1 М1нгарвьнсанкама» Вольга Драчан піша пра адмову ў «дзярда)шай рэг1страцы1» MFA «Ваколща», дакумэнт падпісаны ёй і «намесшкам началынка упраулення рэпсогацьп і лщэнзавання галоунага ўпраўлення юстыцыі» Менгарвыканкаму Ірынай Барысавай.

Ці мае такі дакумэнт юрыдычную сілу, невядома. Старшыня «Ваколіцы» Вольга Беляўцова (у дакумэнце – «Белязщова») расказала Kyky.org, што накіравала копію заключэньня ў Міністэрства юстыцыі для дачы прававой ацэнкі.

З характару памылак можна зрабіць выснову, што гэта вынік машыннага распазнаваньня друкаванага або рукапіснага тэксту.

Аб’яднаньне «Ваколіца», як піша Вікторыя Шаблінская, хочуць стварыць дзеля кансалідацыі барацьбы за правы ўласнасьці, падтрымкі грамадзкіх ініцыятываў, заняткаў дабрачыннасьцю і перадачы досьведу ў Бараўлянах. Дагэтуль ініцыятыўнай групе ўжо тры разы адмаўлялі ў рэгістрацыі аб’яднаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG