Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трое эмігрантаў і шасьцёра тутэйшых. Кароткі сьпіс прэтэндэнтаў на прэмію Натальлі Арсеньневай 


Прэтэндэнты на прэмію імя Натальлі Арсеньневай
Прэтэндэнты на прэмію імя Натальлі Арсеньневай

Як паведамляюць арганізатары літаратурнай прэміі імя Натальлі Арсеньневай, у кароткі сьпіс прэтэндэнтаў 2018 году ўвайшлі дзевяць паэтычных кніг. У поўным сьпісе была 21.

Прэмія ўшаноўвае аўтара ці аўтарку найлепшай паэтычнай кнігі на беларускай мове, выдадзенай у папярэдні год. Арганізатарамі — Беларускі ПЭН-цэнтар, Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонду Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі.

Прэмія заснаваная летась у гонар зоркі беларускай эмігранцкай паэзіі Натальлі Арсеньневай (1903–1997) і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. Першым ляўрэатам стаў Уладзімер Някляеў за зборнік паэзіі «Толькі вершы».

Такім чынам, сёлета за ўзнагароду будуць змагацца наступныя аўтары, якія жывуць у Беларусі і за яе межамі. У ліку «эмігрантаў» — Антон Францішак Брыль, Вальжына Морт і Іна Снарская.

Алесь Разанаў. «Перавыбранае». Выдавецтва Зьмітра Коласа, Менск.

Антон Францішак Брыль. «Цмачанка». Выдавецтва «Янушкевіч», Менск.

Вальжына Морт. «Эпідэмія ружаў». Выдавецтва «Логвінаў», Вільня.

Валянціна Аксак. «Завінены рай». Выдавецтва «Галіяфы», Менск.

Вольга Гапеева. «Граматыка сьнегу». Выдавецтва «Галіяфы», Менск.

Ігар Кулікоў. «Валадар загадак». Выдавецтва «Мэдысонт», Менск.

Іна Снарская. «Вогнепаклоньніца». Выдавецтва «Кнігазбор», Менск.

Міхаіл Рубін. «Пераклад зь іншага». «Издательские решения» па ліцэнзыі Ridero.

Усевалад Сьцебурака. «Сны дарог». Выдавецтва «Мэдысонт», Менск.

Сябрамі журы зьяўляюцца паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, літаратуразнаўца і пісьменьніца Вольга Іпатава, паэт і выдавец Дзьмітры Строцаў, паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч, паэтка Наста Кудасава.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца 20 верасьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG