Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутаты ў Страсбуры зьбіраюцца пакараць краіну ЭЗ


Віктар Орбан у Эўрапарлямэнце, 11 верасьня 2018

Прэм’ер-міністар Віктар Орбан выступіў з жорсткімі папрокамі ў адрас Эўрапарлямэнту, заявіўшы, што крытыка дзеяньняў Будапэшту, якая зьмяшчаецца ў дакладзе парлямэнцкага камітэту па грамадзянскіх свабодах, закранае гонар яго краіны.

Эўропа хоча абвінаваціць абаронцаў ўласных межаў, падкрэсьліў Орбан, выступаючы перад дэлегатамі Эўрапарлямэнту ў Страсбуры 11 верасьня.

Прычынай жорсткага выступу Орбана стала назначанае на 12 верасьня галасаванне ў Эўрапарлямэнце па дакладзе гэтага парлямэнцкага камітэту.

Аўтарка дакладу, дэпутатка ад фракцыі «зялёных» Джудыт Саргентыні, абвінаваціла Будапэшт у адмове прытрымлівацца эўрапейскай палітыкі ў галіне міграцыі ды ў парушэньні правоў меншасьцяў і нормаў прававой дзяржавы. З прэтэнзіямі да вугорскага ўраду выступілі таксама прадстаўнікі шэрагу іншых камітэтаў Эўрапарлямэнту і першы намесьнік старшыні Эўракамісіі Франс Тымэрманс.

Калі ў Эўрапарлямэнце прыйдуць да высновы, што Будапэшт парушае прынцыпы дэмакратыі, вяршэнства закону і захаваньня правоў чалавека, у дачыненьні да краіны можа быць запушчана юрыдычная працэдура паводле артыкулу 7 Дамовы пра Эўразьвяз, якая дазваляе, у прыватнасьці, пазбавіць яе права голасу ў Радзе ЭЗ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG