Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільён каталёнцаў выйшаў на вуліцы Барсэлёны з патрабаваньнем незалежнасьці


Прыблізна мільён каталёнцаў з усяго рэгіёну 11 верасьня прыехаў у Барсэлёну, каб прыняць удзел у шэсьцях у цэнтры горада. Фармальна 11 верасьня 1714 года Барсэлёна пасьля працяглай аблогі была ўзятая войскамі гішпанскага Філіпа V.

Аднак у пачатку XX стагодзьдзя, на хвалі нацыянальна-вызвольнага руху, 11 верасьня стала галоўнай датай памяці, зьвязанай зь незалежнасьцю Каталёніі.

Па дадзеных паліцыі Каталёніі, шэсьце ў цэнтры Барсэлёны расьцягнуліся на 6 км, а ў іх прынялі ўдзел ня менш за 1 млн. чалавек. Дэманстранты патрабавалі незалежнасьці Каталёніі і вызваленьня лідэраў каталёнскіх сэпаратыстаў, якія знаходзяцца ў гішпанскіх турмах за «мяцеж» супраць Гішпаніі.

Палітычны крызіс у Каталёніі рэзка абвастрыўся восень 2017 года, пасьля таго, як у кастрычніку ў рэгіёне прайшоў рэфэрэндум аб незалежнасьці.

Па дадзеных апытаньня газэты El Espanol, за год пасьля рэфэрэндуму прыхільнікаў незалежнасьці ў Каталёніі, стала больш на 1%, і сёньня «за» аддзяленьне ўжо 51,1% каталёнцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG