Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO правядзе вучэньні, якіх не было ад канца халоднай вайны


Найбуйнейшыя пасьля заканчэньня халоднай вайны вучэньні NATO Trident Juncture 2018 («Адзіны трызубец») пройдуць у кастрычніку — лістападзе, заявіла ў твітэры ў аўторак афіцыйны прадстаўнік Паўночнаатлянтычнага саюза Аана Лунгеску. Яна распавяла, што падрыхтоўка да манэўраў ідзе поўным ходам.

Па дадзеных агенцтва dpa, мэта вучэньняў — праверыць, ці гатовы вайсковы саюз адказаць на новыя віды пагроз, у тым ліку «вытанчаныя тэхнікі гібрыднай вайны і прапаганды». Раней краіны Захаду абвінавачвалі Маскву ў правядзеньні «гібрыдных» нападаў. У дакумэнтах NATO сказана, што саюзьнікі адпрацуюць буйнамаштабныя апэрацыі, а таксама разгортваньне і транспарціроўку войскаў.

Вучэньні пройдуць у два этапы — з 25 кастрычніка па 7 лістапада і з 14 па 23 лістапада. У іх прыме ўдзел рэкордная колькасьць вайскоўцаў: 40 тысяч з больш чым 30 краін — чальцоў і дзяржаў — партнэраў NATO. Саюзьнікі задзейнічаюць 130 самалётаў, 70 караблёў і больш за 10 тысяч транспартных сродкаў. Яны адрэпетуюць абарону супраць уварваньня ў берагоў Нарвэгіі. Геаграфія манэўраў будзе ўключаць таксама паўночныя раёны Атлянтыкі і Балтыйскага мора, у тым ліку ў Ісьляндыі, і паветраную прастору Фінляндыі і Швэцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG