Дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан заявіў у панядзелак, што ЗША, Вялікабрытанія і Францыя вырашылі ўжыць да рэжыму Башара Асада «больш жорсткія» меры, чым раней, калі Дамаск зноў скарыстае хімічную зброю.
У сумеснай заяве Вашынгтону, Лёндана і Парыжу сказана, што новае ўжываньне хімічнай зброі з боку сырыйскай арміі пацягне за сабой «значна больш жорсткі адказ» у параўнаньні з папярэднімі авіяўдарамі.
«У апошнія дні мы спрабавалі данесьці думку аб тым, што, калі трэці раз будзе ўжытая хімічная зброя, то рэакцыя будзе значна больш жорсткай», — сказаў Болтан, адказваючы на пытаньні журналістаў. Паводле яго, тры бакі праводзяць кансультацыі і падзяляюць агульную пазыцыю.