Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы пазбавіўся ад выпускнікоў маскоўскага інстытуту


Яцэк Чапутовіч
Яцэк Чапутовіч

Міністэрства замежных спраў Польшчы практычна цалкам пазбылася ад выпускнікоў Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных адносінаў і супрацоўнікаў «камуністычных ведамстваў».

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС краіны Яцэк Чапутовіч у сваім Твітэры. Паводле яго слоў, з 2016 году ведамства прыняло на працу 435 новых супрацоўнікаў.

Ён адзначыў, што кадравая ратацыя падвысіць эфэктыўнасьць дзейнасьці міністэрства і напоўніць яго работнікамі, якія адданыя палітыцы польскай дзяржавы, паведамляе Polskie Radio. У найбліжэйшы час Варшава заменіць 86 паслоў са 101. Ужо цяпер заменены амаль усе з 111 дырэктараў і іх намесьнікаў у дэпартамэнтах МЗС.

Намесьнік кіраўніка расейскага міністэрства адукацыі і навукі Павел Зіньковіч выказаў зьдзіўленьне, даведаўшыся пра такое рашэньне. Ён заявіў, што ў Маскве вучыліся «вельмі добрыя хлопцы-палякі».

Пра тое, што Чапутовіч мае намер пазбавіць сваё ведамства ад выхадцаў з расейскага ВНУ, паведамлялася ў студзені, калі ён уступіў на пасаду міністра. Чапутовіч зьмяніў на гэтай пасадзе Вітальда Вашчыкоўскага, які не жадаў звальняць ранейшых супрацоўнікаў і наймаць новых без вопыту дыпляматычнай працы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG