Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы з Латвіі, Літвы і Ўкраіны пракантралююць вайсковыя вучэньні ў Беларусі


Вайсковыя вучэньні «Захад-2017». 17 верасьня 2017 году

За камандна-штабнымі вучэньнямі Узброеных Сіл Беларусі 10 і 11 верасьня будуць назіраць вайскоўцы з трох краін – Латвіі, Літвы і Ўкраіны.

Аляксандар Лукашэнка бярэ ўдзел у вайсковых вучэньнях «Захад-2017» у верасьня 2017 году
Аляксандар Лукашэнка бярэ ўдзел у вайсковых вучэньнях «Захад-2017» у верасьня 2017 году

Як перадае БелТА са спасылкай на Міністэрства абароны Беларусі, дадзеныя вучэньні, згодна з палажэньнямі Венскага дакумэнта 2011 году аб захадах умацаваньня даверу і бясьпекі, не падлягаюць назіраньням. Разам з тым, грунтуючыся на прынцыпах транспарэнтнасьці ў дачыненьні да вайсковай дзейнасьці і ўзаемнасьці, Беларусь на добраахвотнай аснове запрасіла прадстаўнікоў ад трох суседніх дзяржаў для назіраньня за хадой вайсковых дзеяньняў.

Чарговыя камандна-штабныя вучэньні Ўзброеных Сіл Беларусі праводзяцца з 6 да 12 верасьня, у іх бяруць удзел 7,5 тысяч беларускіх вайскоўцаў, задзейнічаныя 260 адзінак бранявой тэхнікі і 30 салалётаў. Трэніроўкі праходзяць на палігонах Берасьцейскай, Менскай, Гарадзенскай і Магілёўскай абласьцей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG