Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Без балістычных ракет і ядзерных выпрабаваньняў. Паўночная Карэя сьвяткуе 70-годзьдзе


Вайсковы парад у Пхеньяне 9 верасьня 2018 году

Без міжкантынэнтальных балістычных ракет і ядзерных выпрабаваньняў зладзіла вайсковы парад Паўночная Карэя, каб адзначыць 70-ю гадавіну з дня заснаваньня краіны.

Сьвяткаваньне 70-гадавіны ўтварэньня Паўночнай Карэі
Сьвяткаваньне 70-гадавіны ўтварэньня Паўночнай Карэі

Як перадае Reuters, парад сканцэнтраваны на міры і эканамічным разьвіцьці, напоўнены каляровымі балёнікамі і кветкамі.

Гледачы параду назіралі за шыхтаваньнем і праходам дзясяткаў тысяч салдат, а таксама за рухам танкавых калёнаў, якія ехалі каля агляднага стэнду, дзе лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын прыняў салют.

Вайскоўцы падчас параду ў Пхеньяне 9 верасьня 2018 году
Вайскоўцы падчас параду ў Пхеньяне 9 верасьня 2018 году

У адрозьненьне ад папярэдніх гадоў, сёлета Паўночная Карэя не дэманстравала аніякіх міжкантынэнтальных ракет. Не было і ядзерных выпрабаваньняў, як гэта адбывалася апошнія два гады.

Вайсковы парад у Пхеньяне 9 верасьня 2018 году
Вайсковы парад у Пхеньяне 9 верасьня 2018 году

Паўночная Карэя звычайна выкарыстоўвае асноўныя сьвяты, каб прадэманстраваць вайсковыя магчымасьці і апошнія распрацоўкі ў галіне ракетнай тэхнікі.

Дэманстрацыя зброі на парадзе ў Пхеньяне 9 верасьня 2018 году
Дэманстрацыя зброі на парадзе ў Пхеньяне 9 верасьня 2018 году

Тое, што адбылося сёлета, дэманструе намер Кім Чэн Ына дэнуклеарызаваць Карэйскую паўвыспу, прадыктаваны яго нядаўнімі сустрэчамі з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам, прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і прэзыдэнтам Кітаю Сі Цзіньпінам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG