Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце 75 «братоў-мусульман» асуджаныя да сьмяротнага пакараньня


Адзін з кіраўнікоў «Братоў-мусульман» пасьля прысуду разьвітваецца з жонкай. 2016 год.
Адзін з кіраўнікоў «Братоў-мусульман» пасьля прысуду разьвітваецца з жонкай. 2016 год.

Суд у Эгіпце 8 верасьня прыгаварыў да сьмерці 75 чалавек, больш за 600 асуджаныя да розных тэрмінаў зьняволеньня. Прысуды вынесеныя ў рамках судовага працэсу па справе аб сутыкненьнях у Каіры ў 2013 годзе.

Большасьць асуджаных — удзельнікі і кіраўнікі ісламісцкай арганізацыі «Браты-мусульмане». Улады Эгіпту абвінавацілі іх у гвалце, правакацыях і падбухторваньні да мецяжу.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла рашэньне суду, назваўшы працэс ганебным«, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Сярод асуджаных да сьмяротнага пакараньня — кіраўнікі «Братоў-мусульман». Асуджаныя прызнаныя вінаватымі ў забойстве васьмі супрацоўнікаў сіл бясьпекі краіны.

Эгіпэцкія праваабаронцы заяўляюць, што супрацоўнікі эгіпэцкіх праваахоўных структур забілі больш за 800 пратэстуючых падчас сутыкненьняў у Каіры пяць гадоў таму.

«Браты-мусульмане» ў 2013 годзе выказвалі незадаволенасьць тым, што вайскоўцы адхілілі ад улады іх калегу — прэзыдэнта Эгіпту Мухамэда Мурсі і распачалі акты гвалту. Пазьней у Эгіпце «Браты-мусульмане» былі абвешчаныя па-за законам і прызнаныя тэрарыстычнай арганізацыяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG