Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у прэзыдэнты Бразыліі атрымаў нажавое раненьне


Жаір Болсанару падчас сустрэчы з выбарцамі, Бразылія 5 верасьня 2018 году.
Жаір Болсанару падчас сустрэчы з выбарцамі, Бразылія 5 верасьня 2018 году.

Кандыдат у прэзыдэнты Бразыліі і дэпутат парлямэнту ад Сацыял-Лібэральнай партыі Жаір Болсанару атрымаў нажавое раненьне ў жывот падчас сустрэчы з выбаршчыкамі ў адным з штатаў на ўсходзе краіны. Рана аказалася павярхоўнай. Жыцьцю Болсанара пагрозы няма.

Паводле дадзеных бразыльскай прэсы, падазраваны ў замаху затрыманы. Ён прызнаўся ў злачынстве.

Прэзыдэнцкія выбары ў Бразыліі пройдуць 7 кастрычніка. Болсанару зьяўляецца фаварытам перадвыбарнай гонкі пасьля таго, як суд адмовіўся рэгістраваць кандыдатуру экс-кіраўніка дзяржавы Лулу да Сільву, які адбывае 12-гадовы турэмны тэрмін па справе аб карупцыі. Паводле дадзеных апытаньняў, за Болсанару гатовыя прагаласаваць больш за 22 адсоткі выбарцаў.

Болсанару 63 гады. Ён былы дэсантнік. Палітык пазыцыянуе сябе як пратэстны кандыдат, выкарыстоўвае ў сваёй перадвыбарнай кампаніі гамафобныя і расісцкія выказваньні, а таксама выступае за вяртаньне сьмяротнага пакараньня. Яго называюць «бразыльскім Трампам».

Матывы нападу пакуль невядомыя. Паводле бразыльскіх мэдыяў, нападнік заявіў, што дзейнічаў «паводле загаду Бога».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG