Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларус году» атрымаў мэдаль ад Лукашэнкі: «У маім жыцьці нічога не зьмянілася»


Віталь Цітоў

4 верасьня Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў мэдалём «За ўратаванае жыцьцё» 16-гадовага Віталя Цітова. Летась у кастрычніку той выратаваў 9-гадовага Антона Драздоўскага, які тануў у Сьвіслачы.

У размове са Свабодай Віталь Цітоў сказаў, што ўзнагароду яму пакуль не перадалі. Юнак кажа, што ягонае жыцьцё пасьля выратаваньня хлопчыка і публікацыяў у СМІ ніяк не зьмянілася. У менскім ліцэі аўтамабілебудаваньня, дзе навучаецца Віталь, новаму статусу не аддаюць асаблівай увагі.

​У студзені чытачы Tut.by назвалі Цітова «Героем году — 2017». Юнак перамог і ў апытаньні «Беларус году — 2017» інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

Таксама мэдалём «За ўратаванае жыцьцё» ўзнагародзілі падпалкоўніка Леанарда Гружэўскага. Сёлета ў лютым падчас рыбалкі ў Смаргонях афіцэр выратаваў хлопчыка, які праваліўся пад лёд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG