Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Ізраілю: Усё нагадвае сытуацыю напярэдадні Другой сусьветнай вайны


Авігдор Лібэрман
Авігдор Лібэрман

Авігдор Лібэрман — правы ізраільскі палітык, ураджэнец Малдовы. Ён быў дэпутатам Кнэсэту і міністрам замежных справаў у двух урадах Ізраілю, а ад траўня 2016 узначальвае Мінабароны Ізраілю. Авігдор Лібэрман даў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время».

— Праблемы ісламскага тэрарызму, зь якімі змагаецца Ізраіль на працягу практычна ўсёй сваёй гісторыі, становяцца агульнымі праблемамі сьвету. Ці павінен сьвет настолькі ж востра адчуць пагрозу? Што яшчэ павінна адбыцца для таго, каб намаганьні розных краінаў у барацьбе з тэрарызмам сталі больш кансалідаванымі?

— Гэта, на жаль, нерэальна. Заходні сьвет занадта сыты і занадта самаздаволены, вельмі расьпешчаны, і ён не гатовы нічым ахвяраваць. Сытуацыя вельмі нагадвае сытуацыю напярэдадні Другой сусьветнай вайны. Я вельмі люблю паўтараць выслоўе Чэрчыля, які патлумачыў, што адбылося напярэдадні Другой сусьветнай вайны. Ён казаў: «Лідэры Захаду былі перад выбарам: вайна ці ганьба. Яны выбралі ганьбу і атрымалі і вайну, і ганьбу». І гэта прыкладна тое ж самае, што сёньня адбываецца зь лідэрамі міжнароднай супольнасьці.

То бок рэальна трошкі прыўзьняцца над нейкімі прыватнымі інтарэсамі і выбудаваць адзіны фронт супраць радыкалізму, на жаль, не атрымліваецца. І я ня бачу, што гэта атрымаецца ў бліжэйшыя гады, хачу быць як мага больш шчырым.

Ізраіль шмат гадоў знаходзіцца на перадавой лініі гэтага проціборства паміж заходняй цывілізацыяй, цывілізацыяй вольнага сьвету, і радыкальнага ісламу. Нас спрабуюць зьнішчыць не таму, што Ізраіль, габрэі і гэтак далей. А таму, што мы прадстаўляем зусім іншыя каштоўнасьці, гэта сутыкненьне цалкам розных каштоўнасьцяў. Але на Захадзе, на жаль, калі паўстае выбар паміж каштоўнасьцямі або выгаднымі кантрактамі на нафту, на газ, часта аддаюць перавагу выгадным угодам з нафтай і газам, а не рэальным каштоўнасьцям.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG