Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 тлумачэньняў новага ўказу Лукашэнкі «Аб пустых і струхнелых дамах»


Ілюстрацыйнае фота

Указ прэзыдэнта Беларусі № 357 ад 4 верасьня дазволіў мясцовым выканаўчым камітэтам прадаваць пустыя і струхнелыя дамы на аўкцыёнах з паніжэньнем цаны на 20%, 50% і 80%. Старшыня Дзяржкамітэту па маёмасьці Андрэй Гаеў патлумачыў асаблівасьці ўказу.

  1. Дзеяньне новага ўказу распаўсюджваецца ня толькі на сельскую мясцовасьць, але і на ўсю тэрыторыю Беларусі. Цяпер па ўсёй краіне будуць дзейнічаць унівэрсальныя правілы.
  2. Раней для таго, каб дом не прызнаваўся пустым, яго гаспадару трэба было знаходзіцца ў ім ня менш як 30 дзён цягам 1 году. Цяпер гэтая норма значна пашыраная. Дастаткова, каб цягам 3 год гаспадар зьяўляўся і рабіў там парадак хаця б 1 дзень.
  3. Вызначаць, ці зьяўляюцца дамы пустымі і струхнелымі, будуць спэцыяльныя камісіі на чале з намесьнікам старшыні адпаведнага выканкаму. Яны павінны праводзіць абсьледаваньне не радзей як 2 разы на год. Гэтыя камісіі будуць працаваць на грамадзкіх асновах.
  4. Дазваляецца прадаваць дамы і без аўкцыёну. Аўкцыён абавязковы толькі на тэрыторыі Менску і абласных цэнтраў.
  5. Выканкамы атрымалі права паэтапна зьніжаць кошт такіх дамоў у нормах 20, 50, 80%.
  6. Прадаваць пустыя аб’екты будуць выключна па рынкавых коштах. Калі раней ацэнка, якую давалі камісіі, дзейнічала цягам 1 году, то цяпер — цягам 2 гадоў.
  7. Указ прэзыдэнта будзе распаўсюджвацца і на вымарачную спадчыну. Гэта азначае, што калі чалавек, які валодаў домам, памёр, а ягоныя нашчадкі адмовіліся ад гэтага дому, то праз год пасьля сьмерці дом становіцца камунальнай уласнасьцю.
  8. Прэзыдэнцкі ўказ № 357 ня тычыцца садовых таварыстваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG