Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасажыры самалёта масава захварэлі на невядомую хваробу


Пасажыраў рэйсу Дубай — Нью-Ёрк авіякампаніі Emirates зьмясьцілі ў карантын з-за невядомай хваробы, паведамляе ABC News.

Усяго на борце ляйнеру знаходзяцца 500 пасажыраў. СМІ Нью-Ёрку паведамляюць, што амаль у ста чалавек рэзка ўзьнялася тэмпэратура і пачаўся кашаль. Прадстаўнік авіякампаніі гаворыць пра 10 хворых, якія пачуліся дрэнна ў часе палёту.

Цяпер самалёт знаходзіцца ў аэрапорце імя Джона Кенэдзі ў Нью-Ёрку, дзе пасажыраў сустрэла паліцыя і супрацоўнікі Цэнтру па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў. Усе пасажыры рэйсу былі зьмешчаныя ў карантын.

Прадстаўнік мэрыі Нью-Ёрку Эрык Філіпс напісаў у твітэры, што некаторыя пасажыры самалёту прыбылі з Мэкі, якая перажывае эпідэмію грыпу, і што «папярэднія сымптомы паказваюць на гэта як на магчымую прычыну».

Ён паведамляе, што большасьць пасажыраў ужо агледжаныя дактарамі і адпушчаныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG