Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крытык Крамля прэтэндуе на пасаду кіраўніка Эўракамісіі


Манфрэд Вэбэр, старшыня Эўрапейскай народнай партыі ў Эўрапарлямэнце з 2014 году
Манфрэд Вэбэр, старшыня Эўрапейскай народнай партыі ў Эўрапарлямэнце з 2014 году

Кіраўнік найбуйнейшай фракцыі Эўрапарлямэнту — Эўрапейская народная партыя — нямецкі палітык Манфрэд Вэбэр пацьвердзіў, што будзе балятавацца ў 2019 годзе на пасаду кіраўніка Эўрапейскай камісіі — галоўнага органу выканаўчай улады ў Эўразьвязе.

Абвяшчаючы сваю кандыдатуру, Вэбэр напісаў у Твітэры, што ЭЗ «ня можа весьці справы так, як цяпер», і што ён мае намер «вярнуць Эўропу яе грамадзянам».

Вэбэр — прадстаўнік баварскага Хрысьціянска-сацыяльнага саюзу, які зьяўляецца палітычным саюзьнікам хрысьціянскіх дэмакратаў канцлера Ангелы Мэркель. Раней паведамлялася, што Мэркель падтрымлівае яго кандыдатуру.

На выбарах у Эўрапарлямэнт партыі прапануюць сваіх кандыдатаў на пасаду кіраўніка Эўракамісіі. Як правіла, пры зацьвярджэньні кіраўніка Эўракамісіі Эўрапарлямэнт прыслухоўваецца да меркаваньня выбаршчыкаў і абірае кандыдата з найбуйнейшай фракцыі.

Цяпер кіраўніком Эўракамісіі зьяўляецца люксэмбурскі палітык Жан-Клёд Юнкер.

Манфрэд Вэбэр вядомы як даволі пасьлядоўны крытык палітыкі Крамля. Ён неаднаразова абвінавачваў Расею ў агрэсіі супраць Украіны, а таксама ў імкненьні аслабіць Эўразьвяз.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG