Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Данбасе разьмініруюць вёскі. ВІДЭА

На Сьветладарскай дузе — лініі разьмежаваньня ў Данбасе — ідуць працы па разьмініраваньні тэрыторый.

Пасьля баявых дзеяньняў у збройным канфлікце на ўсходзе Украіны, у лясах і вёсках рэгіёну ў зямлі засталося мноства проціпяхотных мін і снарадаў, якія не разарваліся. Працы па разьмініраваньні вядуць і вайскоўцы, і сапёры Міністэрства надзвычайных сытуацый.

Разьмініраваньне пачалі з дарогі, якая праходзіць паміж сёламі ў Луганскай вобласьці. Такія самыя працы праводзяцца па ўсёй лініі фронту.

XS
SM
MD
LG