Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст, які раскрыў Уотэргейт, напісаў кнігу пра Трампа


Выходзіць новая кніга пра прэзыдэнта ЗША Дональд Трамп, у якой ён паказаны небясьпечным невукам у сусьветнай палітыцы, а яго адміністрацыя — не выконвае сваіх функцый і завязла ва ўнутраных канфліктах.

Кніга легендарнага журналіста Боба Вудварда пад назвай «Страх: Трамп у Белым доме», заснаваная на сотнях гадзін інтэрвію зь людзьмі, якія маюць непасрэднае дачыненьне да прэзыдэнцтва Трампа. Аўтар сьцьвярджае, што прэзыдэнт цалкам паглынуты крымінальным расьсьледаваньнем, якое высьвятляе, ці перашкаджаў ён правасудзьдзю наконт расьсьледаваньня расейскага ўмяшаньня ў выбары.

Вудвард, які дзясяткі гадоў назад пісаў для Washington Post выкрывальныя матэрыялы аб карупцыі ў Белым доме, якія прывялі да адстаўкі прэзыдэнта Рычарда Ніксана, прыводзіць цытаты былых і дзейных супрацоўнікаў адміністрацыі, якія крытычна адклікаюцца пра прэзыдэнта, сьцьвярджаючы, што яго ніколькі не турбуе, што яго дзеяньні могуць стварыць пагрозу для сусьветнай бясьпекі, а таксама часьцяком бывае ня ў курсе падзей, якія адбываюцца ў сьвеце.

Аўтар прыводзіць словы дзеючага кіраўніка апарату Белага дома Джона Кэлі, які назваў Трамп «ідыётам». А міністар абароны Джым Мэтыс, па словах Вудварда, сказаў, што інтэлект прэзыдэнта знаходзіцца на ўзроўні «пяці-ці шасьціклясьніка».

Перамовы Вудварда аб інтэрвію з Трампам праваліліся, аднак прэзыдэнт паспрабаваў пагутарыць з журналістам, калі праца над кнігай ужо была завершана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG