Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля пасольства ЗША ў Каіры затрымалі мужчыну з самаробнай бомбай


Дзярждэпартамэнт ЗША
Дзярждэпартамэнт ЗША

Паліцыя Эгіпту ў аўторак арыштавала мужчыну з самаробным выбуховым прыстасаваньнем каля будынку пасольства ЗША ў Каіры, якое моцна ахоўваецца.

Па словах крыніцаў у эгіпэцкіх правахоўных органах, мужчына, імя якога не называецца, быў затрыманы каля бэтоннай агароджы вакол амэрыканскага і брытанскага пасольстваў у раёне Гардэн-Сіці.

Пасольства ЗША паведаміла ў Твітэры, што атрымала паведамленьні аб інцыдэнце і параіла амэрыканскім грамадзянам устрымацца ад наведваньня гэтага раёну.

Раён вакол пасольства дзясяткі гадоў узмоцнена ахоўваецца паліцыяй, а вакол устаноўленыя бэтонная загарода, якая блякуе рух аўтамабіляў у непасрэднай блізкасьці ад будынку. Пасольства Вялікабрытаніі разьмешчанае праз дарогу ад амэрыканскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG