Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам распавёў пра пляны пераносу прамысловых прадпрыемстваў за горад


Першапачаткова паводле цяперашняга генпляну быў прадугледжаны вынас за рысу гораду 13 вытворчых аб’ектаў да 2020 году. Пытаньне аб вынасе Менскага мотавелазаводу за межы гораду пакуль ня вырашана. ​

Пра гэта сказала на прэс-канфэрэнцыі 4 верасьня намесьніца старшыні камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму Вольга Верамей, паведамляе БелаПАН.

«Друкарня па праспэкце Дзяржынскага ўжо перанесена ў населены пункт Атоліна. Вытворчасьць станкабудаўнічага заводу імя Кірава перанесена на вуліцу Даўгабродзкую, на пляцоўку заводу аўтаматычных ліній ім. Машэрава. Птушкафабрыка імя Крупскай таксама вынесена. Новы ангар авіярамонтнага заводу запрацаваў у Нацыянальным аэрапорце Менск. Філіял «Менскаблгаз» таксама вынесены на новую пляцоўку. У Слуцкім раёне завяршаецца будаўніцтва Дражджавога камбінату. «Менск Крышталь» ужо будуе завод у прамзоне «Калядзічы-2», — сказала Вольга Верамей.

Пакуль ня вынесеныя з гораду РУП «Будтэх» і Менскі станкабудаўнічы завод (больш вядомы як Менскі завод Кастрычніцкай рэвалюцыі).

Са сталіцы таксама будуць вынесеныя Менскае абутковае ААТ «Прамень», «Галантэя», «Менскі экспэрымэнтальна-фурнітурны завод», «Сукно», «Беларускія шпалеры», «Менскмэбля», РУП «Выдавецтва» Беларускі Дом друку, Досьледна-экспэрымэнтальны завод тэхналягічнага абсталяваньня, «Белпалівагаз», «Менскпраектмэбля».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG