Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы набегалі на 165 тысяч рублёў, каб дапамагчы хворым дзецям


Прадстаўнікі мэдычных установаў з сімвалічнымі чэкамі
Прадстаўнікі мэдычных установаў з сімвалічнымі чэкамі

З 23 ліпеня па 2 верасьня ў рамках праекту #velcombegom пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя ў дзясятках беларускіх гарадоў прайшоў дабрачынны маратон. У ім прынялі ўдзел больш за 5 тысяч чалавек, якія сумарна прабеглі больш за 30 тысяч кілямэтраў, паведамляе кампанія velcom.

Удзельнікі акцыі выходзілі на прабежкі, рабілі скрыншоты сваіх вынікаў і распавядалі пра гэта ў сацыяльных сетках з хэштегам #velcombegom і хэштегам сваёй вобласьці: #brest, #vitebsk, #gomel, #grodno, #mogilev, #minsk.

Па выніках акцыі 1-е месца заняла Горадзенская вобласьць з вынікам больш за 7000 кілямэтраў. Жыхары Гомельскай вобласьці агулам прабеглі 5960 км, Берасьцейскай — 5040 км, Магілёўскай — 4927 км, Віцебскай — 4823 км і Менскай — 4157 км.

Усе заробленыя кілямэтры пойдуць у дапамогу дзіцячым абласным цэнтрам мэдыцынскай рэабілітацыі.

Па выніках акцыі беларуская кампанія velcom пералічыць грошы — 165 тысяч рублёў — 6 дзіцячым абласным цэнтрам мэдыцынскай рэабілітацыі:

  • 40 тысяч беларускіх рублёў атрымае Горадзенскі абласны цэнтар мэдыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псыханэўралягічнага профілю.
  • 35 тысяч — Гомельскі абласны дзіцячы цэнтар мэдыцынскай рэабілітацыі «Верасок»;
  • 30 тысяч — Берасьцейскі абласны дзіцячы цэнтар мэдыцынскай рэабілітацыі «Тамашоўка»;
  • 25 тысяч — абласны дзіцячы цэнтар мэдыцынскай рэабілітацыі «Космас» (Магілёўская вобласьць);
  • 20 тысяч — абласны дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтар «Ветразь» (Віцебская вобласьць);
  • 15 тысяч — абласны дзіцячы цэнтар мэдыцынскай рэабілітацыі «Пухавічы» (Менская вобласьць).

Праект #velcombegom — дабрачынная спартовая ініцыятыва кампаніі velcom, накіраваная на дапамогу дзецям, якія жывуць у нястачы, і дзіцячым мэдыцынскім установам, а адначасова — на папулярызацыю здаровага ладу жыцьця сярод беларусаў. Забегі #velcombegom праводзяцца штогод, пачынаючы з 2015 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG