Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шорт-ліст прэміі Гедройця: пяць плюс адна 


Доўгі сьпіс прэміі Ежы Гедройця-2018
Доўгі сьпіс прэміі Ежы Гедройця-2018

Арганізатары прэміі Ежы Гедройця-2018 абвясьцілі «кароткі сьпіс» намінантаў — меней чым праз два тыдні пасьля апублікаванага «лонг-ліста». Больш як з трох дзясяткаў прэтэндэнтаў спачатку пакінулі 12 аўтараў, цяпер іх засталося 6.

Такім чынам, за галоўную ўзнагароду — прэмію памерам 5 тысяч эўраў — пазмагаюцца наступныя пісьменьнікі ды іхныя творы:

Уладзімер Арлоў. «Танцы над горадам»

Альгерд Бахарэвіч. «Сабакі Эўропы»

Адам Глобус. «Сям’я»

Вінцэсь Мудроў. «Забойца анёла»

Павел Севярынец. «Беларусалім»

Анка Упала. «На засьнежаны востраў»

Летась пераможцам літаратурнага конкурсу стаў аўтар Свабоды Зьміцер Бартосік з кнігай «Жыў у пана верабейка гаварушчы».

Уганараваньне Зьмітра Бартосіка, 2017 год
Уганараваньне Зьмітра Бартосіка, 2017 год

Прэмія Гедройця — найбуйнейшая недзяржаўная літаратурная прэмія Беларусі. Дыплём і чэк уручаюцца, пачынаючы ад 2012 году, за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове. Заснавалі прэмію амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.


Папярэднія пераможцы


Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012)

Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013)

Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014)

Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015)

Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016)

Зьміцер Бартосік з кнігай «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG