Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве зь сёмага паверху выпаў аднагадовы хлопчык. Ён у рэанімацыі

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Магілёве 2 верасьня з вакна кватэры на сёмым паверсе на вуліцы Фаціна выпаў аднагадовы хлопчык, паведамілі ў Сьледчым камітэце.

Сьледчы камітэт высьвятляе прычыны здарэньня, прызначана судова-мэдычная экспэртыза, з бацькамі дзіцяці працуюць спэцыялісты.

Мэдыкі ацэньваюць стан хлопчыка як цяжкі, але стабільны. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканала АНТ намесьнік галоўнага ўрача па хірургіі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Генадзь Вайцяховіч, паведамляе БЕЛТА. Хлопчыку давядзецца правесьці ў бальніцы ня менш за месяц. Разам з тым лекар выказаў надзею на тое, што, калі хлопчык вырасьце, ніхто нават не здагадаецца, што ў дзяцінстве ў яго была цяжкая траўма.

Падчас папярэдняй праверкі стала вядома, што прыкладна а 17:15 маці з сынам вярнулася з прагулкі, умыла яго і аднесла ў пакой, дзе паклала на канапу, пасьля чаго пайшла на кухню. Калі жанчына вярнулася, сына ў пакоі не было, акно ў пакоі было адчыненае. У выніку падзеньня дзіця атрымала «шматлікія траўмы, удары і драпіны».

Відавочцам здарэньня стала суседка, якая выклікала хуткую дапамогу. Хлопчыка адвезьлі ў рэанімацыю дзіцячага абласнога шпіталю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG