Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два журналісты Reuters асуджаныя ў М'янме на 7 гадоў турмы


Два карэспандэнты агенцтва Reuter, Ва Лонэ і К’яў Соэ У якія пісалі пра тое, што ўлады М’янмы перасьледуюць прадстаўнікоў мусульманскай меншасьці рагінгʼя, прысуджаныя судом Мʼянмы да сямі гадоў турмы.

Афіцыйна прысуд ім вынесены за «парушэньне закону аб дзяржаўнай таямніцы», а менавіта абнародаваньне сакрэтных дакумэнтаў аб апэрацыі супраць рагінгʼя.

Пачынаючы з канца жніўня 2017 года ў штаце Ракхайн на захадзе Мʼянмы паліцыя і армія ў рамках ваеннай «акцыі помсты» за напад на паліцэйскіх забілі некалькі сотняў мусульманаў-рагінгʼя. Каля 700 тысяч рагінгʼя за гэты ж час зьбеглі ў суседні мусульманскі Банглядэш або на незаселеныя выспы ў бэнгальскім заліве. Яны да гэтага часу жывуць у лягерах бежанцаў у антысанітарных умовах. Улады Мʼянмы таксама арыштавалі па падазрэньні ў «тэрарызьме» сотні прадстаўнікоў рагінгʼя.

Экспэрты ААН, якія вывучалі сытуацыю з рагінгʼя ў Мʼянме, на мінулым тыдні выпусьцілі справаздачу, у якой сказана: «Злачынствы ў штаце Ракхайн маюць падобную зь генацыдам прыроду і сфэру прымяненьня».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG