Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рыё-дэ-Жанэйра згарэў Нацыянальны музэй Бразыліі. ВІДЭА


У Рыё-дэ-Жанэйра згарэў Нацыянальны музэй Бразыліі. Па Інфармацыі бразыльскай газэты Globo, пажар пачаўся вечарам у нядзелю, 2 верасьня.

Прычына ўзгараньня на дадзены момант застаецца невядомай. На месцы працуюць пажарныя. Экспазыцыя музэя практычна зьнішчана. Паведамленьняў аб ахвярах або пацярпелых пакуль не паступала.

У гэтым годзе музэй, будынак якога калісьці служыў рэзыдэнцыяй партугальскай каралеўскай сям’і, адзначыў сваё 200 годзьдзе.

Прэзыдэнт Бразыліі Мішэль Тэмер напісаў у твітэры «Страчаныя 200 гадоў працы, дасьледаваньні і веды».

Дырэктар музэя ў інтэрвію бразыльскаму тэлебачаньню назваў тое, што адбылося культурнай трагедыяй.

Музэй заснаваў у 1818 годзе кароль Партугаліі Жуан VI. Калекцыя музэя налічвае звыш 20 мільёнаў экспанатаў, зьвязаных зь гісторыяй краіны, а таксама гісторыяй Старажытнага Эгіпту і антычнага сьвету. Экспазыцыя ўключала важныя для навукі знаходкі — косткі дыназаўра і шкілет старажытнай жанчыны, якой было 12 тысяч гадоў. Гэта самы старажытны шкілет чалавека, калі-небудзь знойдзены на амэрыканскім кантынэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG