Падзеі 3 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
3 верасьня 1927 году нарадзіўся Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік.
Таксама ў гэты дзень
1783 — паводле падпісанага ў Парыжы мірнага пагадненьня афіцыйна скончылася Вайна за незалежнасьць Злучаных Штатаў Амэрыкі.
1915 — нямецкія войскі занялі Горадню падчас Першай Сусьветнай вайны.
У гэты дзень нарадзіліся
1731 — арцыбіскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіча, родам з-пад Сьвіслачы, які быў дзядзькам пісьменьніка Дуніна-Марцінкевіча і ў часы Кацярыны ІІ стаў мітрапалітам Каталіцкай царквы Расейскай імпэрыі.
1918 — Валянцін Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзеяч на эміграцыі.
1941 — Сяргей Даўлатаў, савецкі і амэрыканскі пісьменьнік і журналіст.
У памяці
1913 — памёр Янка Мамыш, беларускі паэт, клерык пецярбурскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі.
1932 — загінуў савецкі піянэр Паўлік Марозаў. Справа адбывалася глыбока ў Сыбіры. Сям’я Марозавых паходзіла зь Беларусі. Аднавяскоўцы забілі Паўліка за тое, што выдаў бацьку НКУС.
1960 — памёр Міхась Васілёк, беларускі паэт.
1978 — памёр Пётар Татарыновіч, беларускі каталіцкі дзяяч, прыхільнік уніі, перакладчык, арганізатар Беларускай сэкцыі Ватыканскага радыё.
2010 — пры загадкавых абставінах памёр апазыцыйны беларускі журналіст Алег Бябенін, паводле афіцыйнай вэрсіі — скончыў жыцьцё самагубствам.