Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне 300 затрыманых на акцыях пратэсту


У суботу, 1 верасьня, у горадзе Хемніц на паўднёвым усходзе Нямеччыны паліцыя затрымала каля 300 прыхільнікаў і праціўнікаў міграцыйнай палітыкі ўраду, паведамляе паліцыя. Паводле выданьня Bild, падчас беспарадкаў пацярпелі 11 чалавек. Яны былі шпіталізаваныя.

На вуліцы гораду выйшлі з маршам больш за 4 тысячы ультраправых, выказваючы сваю пазыцыю супраць прыняцьця ўцекачоў у Нямеччыне. Ім супрацьстаялі амаль столькі ж удзельнікаў мітынгу «Сэрца замест нянавісьці» — яны заклікалі людзей да талерантнасьці ў адносінах да мігрантаў.

Хваляваньні ў Хемніцы працягваюцца з 26 жніўня, калі стала вядома пра забойства 35-гадовага немца пра арышт падазраваных — іракскага і сірыйскага мігрантаў.

У суботу ў горадзе павінен быў прайсьці «Марш маўчаньня» — у памяць пра забітага немца. Але мясцовыя ўлады забаранілі гэтую акцыю і перакрылі доступ да цэнтру гораду.

Больш за 1200 паліцэйскіх спрабавалі стрымаць сутыкненьні і заклікалі мітынгоўцаў разысьціся. На вуліцы вывелі шэсьць вадамётаў.

Мясцовыя ўлады лічаць, што гнеў натоўпу падагравалі фальшыўкі з сацыяльных сетак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG